Проект постановления Совета Министров Республики Беларусь «О вознаграждении за использование фонограмм, опубликованных в коммерческих целях»
- Общественное обсуждение
Дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы (артыкул 17 Канстытуцыі). У артыкуле 2 Закона «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» (далей – Закон) указана, што Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права звяртацца ў дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, на прадпрыемствы, ва ўстановы, арганізацыі і грамадскія аб’яднанні на беларускай, рускай або іншай прымальнай для бакоў мове (артыкул 3 Закона).
У адпаведнасці з артыкулам 5 Закона дзяржаўныя органы, органы мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемствы, установы, арганізацыі і грамадскія аб’яднанні павінны прымаць і разглядаць дакументы, якія падаюцца грамадзянамі на беларускай, рускай мовах.
У праект неабходна дадаць дадаткак на беларускай мове.
Лысюк Олег, 23.01.2020 12:29