Сбор предложений по совершенствованию кодексов об уголовной ответственности
Логин

Пароль
   Вход  и      Регистрация

Банк данных проектов законов Республики Беларусь    

Главная   –  Обсуждение проектов правовых актов  –  Проект постановления Совета Министров Республики Беларусь «О единицах величин, допущенных к применению в Республике Беларусь»
Последний ответ в теме: 16.09.2020 10:36, пользователь Юрый Чавусаў.
Закрыто: Проект постановления Совета Министров Республики Беларусь «О единицах величин, допущенных к применению в Республике Беларусь» - Общественное обсуждение
Проект правового акта: Проект постановления Совета Министров Республики Беларусь «О единицах величин, допущенных к применению в Республике Беларусь» [PDF].

Прилагаемая информация: Обоснование необходимости принятия проекта постановления Совета Министров Республики Беларусь «О единицах величин, допущенных к применению в Республике Беларусь» [PDF].

Организатор общественного обсуждения: Государственный комитет по стандартизации Республики Беларусь.

Сроки проведения обсуждения: c 8 по 18 cентября 2020 г.

Информация об итогах обсуждения.
Модератор новостей, 08.09.2020 8:35
0
Закрыто: Проект постановления Совета Министров Республики Беларусь «О единицах величин, допущенных к применению в Республике Беларусь» - Общественное обсуждение
Модератор новостей,
Это все безумно интересно, конечно, и познавательно, но ... к чему это выносить на общественное обсуждение? Будет ли пробел между "50" и "м" (метров) или нет - подавляющему большинству населения все равно. Тем более, что все это явно основано на международных подходах, в т.ч. и при написании ...
Игорь Соколовский, 08.09.2020 12:55
0
Закрыто: Проект постановления Совета Министров Республики Беларусь «О единицах величин, допущенных к применению в Республике Беларусь» - Общественное обсуждение
У прапанаваным для зацвярджэння праекце палажэння неаднаразова выкарыстоўваецц­а тэрмін "русское обозначение единиц величин" (пункты 11, 13), а таксама ўжываецца некарэктнае пазначэнне "с использованием букв русского алфавита" (пункт 13). У дадатках да палажэння (ад першага да восьмага) прапануецца замацаваць міжнароднае і рускае пазначэнне адзінак велічыні, а беларускае значэнне не пазначаецца.

Азначаныя палажэнні прапанаванага паректа супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь аб мовах, ігнаруюць дзяржаўны статус беларускай мовы, ствараюць нязручнасці для выкарыстання адзінак велічыні пры выкарыстанні беларускай мовы ў нарматворчым працэсе, у справаводстве і дакументацыі, асабліва тэхнічнай і праектнай, а таксама ствараюць умовы для дыскрымінацыі грамадзян па моўнай пыркмеце ў стасунках з дзяржаўнымі органамі і ў адукацыі.

Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі, дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Артыкул 22 22 Канстытуцыі ўстанаўлівае, што усе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. Згодна з артыкулам 23 Канстытуцыі абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб. Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону.

Згодна з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" усякія прывілеі ці абмежаванні правоў асобы па моўных прыметах недапушчальныя. Згодна з артыклуам 2 таго ж закона, Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, а дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ствараюць грамадзянам неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай і рускай моў і дасканалага валодання імі. Артыкул 9 таго ж закона замацоўвае, што тэхнічная і праектная дакументацыя ў Рэспубліцы Беларусь рыхтуецца на беларускай або рускай мове, а з улікам прызначэння – на іншай мове.

Разам з тым, артыкул 7 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" прадугледжвае, што акты дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь прымаюцца і публікуюцца на беларускай і (або) рускай мовах. Гэтая норма закона дазваляе прымаць пастановы Савета Міністраў на двух дзяржаўных мовах адначасова.

З улікам выкладзенага прапаную:
1. Прыняць пастанову Савета Міністраў, якая вынесеная на абмеркаваньне на рускай і беларускай мовах, падрыхтвааўшы дзьве моўныя вэрсіі, ідэнтычныя па змесце.
2. У рускамоўным тэксце пастановы замест тэрміна "русское обозначение единиц величин" выкарыстоўваць тэрмін "русское или белорусское обозначение единиц величин", а замест выраза "с использованием букв русского алфавита" ужыць выраз "с использованием букв русского или белорусского алфавита".
3. У рускамоўным тэксце пастановы ў табліцах, прадстаўленых у дадатках 1-8, уключыць дадатковы слупок "Белорусское обозначенение единицы величины" (альбо "Белорусское обозначение приставки" адпаведна).

Прапановы 2 і 3 адпаведным чынам улічваюцца і пры падрыхтоўцы беларускамоўнай вэрсіі пастановы, якая прапануецца у прапанове 1.
Юрый Чавусаў, 16.09.2020 10:36
0
 

Для участия в обсуждении необходимо зарегистрироваться.

Зарегистрироваться


Главная   –  Обсуждение проектов правовых актов  –  Проект постановления Совета Министров Республики Беларусь «О единицах величин, допущенных к применению в Республике Беларусь»