Логин

Пароль
   Вход  и      Регистрация

Банк данных проектов законов Республики Беларусь    

Главная   –  Обсуждение проектов правовых актов  –  Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (Кодэкс аб культуры, Падатковы кодэкс)
Последний ответ в теме: 15.01.2021 10:02, пользователь Дмитрий.
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (Кодэкс аб культуры, Падатковы кодэкс) - Грамадскае абмеркаванне
Праект прававога акта: Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» [PDF]. які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры і Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Распрацоўка праекта Закона выклікана неабходнасцю ўдасканалення парадку надання культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культ­урных каштоўнасцяў і пазбаўлення іх такога статусу, а таксама ўнясення іншых змен, абумоўленых практыкай прымянення Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ў частцы рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з дзейнасцю творчых саюзаў, увозам і вывазам культурных каштоўнасцяў, бібліятэчнай справай, музейнай справай, народнымі мастацкімі рамёствамі, арганізацыяй і правядзеннем культурных мерапрыемстваў, дзейнасцю клубных фарміраванняў.

У мэтах забеспячэння паўнаты прававога рэгулявання па пытаннях ўвозу і вывазу культурных каштоўнасцяў, арганізацыі і правядзення культурных мерапрыемстваў адначасова змены ўносяцца і ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Дадатак: Абгрунтаванне неабходнасці прыняцця праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» [PDF].

Дакументы, у якія ўносяцца змяненні:

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры;

Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Арганізатар грамадскага абмеркавання: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Тэрміны правядзення абмеркавання: з 14 да 24 студзеня 2021 г.
Модератор новостей, 13.01.2021 17:09
0
Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (Кодэкс аб культуры, Падатковы кодэкс) - Грамадскае абмеркаванне
В связи с проходящим общественным обсуждением проекта Закона
Республики Беларусь «Об изменении Кодекса Республики Беларусь о
культуре» предлагаю закрепить в статье 217 Кодекса, что билеты по желанию
покупателя должны вернуть по месту покупки/выдачи купленных билетов, в
том числе, если билет куплен через сеть Интернет – организовать их возврат в
сети Интернет; и по месту проведения мероприятия – как будет удобнее
покупателю.
К сожалению, в данный момент некоторые организаторы, пользуются
тем, что это не закреплено в законах, и требуют для возврата билета явиться
лично по месту нахождения организатора, что не только неудобно, но и влечёт
существенные затраты по проезду в другие города, например, в город Минск,
тем кто живет вне его, а это около 75% населения страны; или в удаленные
областные города для жителей сельской местности, даже если билет куплен
через Интернет.
Дмитрий, 15.01.2021 10:02
0
 

Для участия в обсуждении необходимо зарегистрироваться.

Зарегистрироваться


Главная   –  Обсуждение проектов правовых актов  –  Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (Кодэкс аб культуры, Падатковы кодэкс)