Модератор новостей, Это все безумно интересно, конечно, и познавательно, но ... к чему это выносить на общественное обсуждение? Будет ли пробел между "50" и "м" (метров) или нет - подавляющему большинству населения все равно. Тем более, что все это явно основано на международных подходах, в т.ч. и при написании ...
08.09.2020 09:55:47
Юрый Чавусаў
Юрист
НОВИЧОК
0
1.0
18
У прапанаваным для зацвярджэння праекце палажэння неаднаразова выкарыстоўваецца тэрмін "русское обозначение единиц величин" (пункты 11, 13), а таксама ўжываецца некарэктнае пазначэнне "с использованием букв русского алфавита" (пункт 13). У дадатках да палажэння (ад першага да восьмага) прапануецца замацаваць міжнароднае і рускае пазначэнне адзінак велічыні, а беларускае значэнне не пазначаецца.
Азначаныя палажэнні прапанаванага паректа супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь аб мовах, ігнаруюць дзяржаўны статус беларускай мовы, ствараюць нязручнасці для выкарыстання адзінак велічыні пры выкарыстанні беларускай мовы ў нарматворчым працэсе, у справаводстве і дакументацыі, асабліва тэхнічнай і праектнай, а таксама ствараюць умовы для дыскрымінацыі грамадзян па моўнай пыркмеце ў стасунках з дзяржаўнымі органамі і ў адукацыі.
Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі, дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Артыкул 22 22 Канстытуцыі ўстанаўлівае, што усе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. Згодна з артыкулам 23 Канстытуцыі абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб. Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону.
Згодна з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" усякія прывілеі ці абмежаванні правоў асобы па моўных прыметах недапушчальныя. Згодна з артыклуам 2 таго ж закона, Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, а дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ствараюць грамадзянам неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай і рускай моў і дасканалага валодання імі. Артыкул 9 таго ж закона замацоўвае, што тэхнічная і праектная дакументацыя ў Рэспубліцы Беларусь рыхтуецца на беларускай або рускай мове, а з улікам прызначэння – на іншай мове.
Разам з тым, артыкул 7 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" прадугледжвае, што акты дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь прымаюцца і публікуюцца на беларускай і (або) рускай мовах. Гэтая норма закона дазваляе прымаць пастановы Савета Міністраў на двух дзяржаўных мовах адначасова.
З улікам выкладзенага прапаную: 1. Прыняць пастанову Савета Міністраў, якая вынесеная на абмеркаваньне на рускай і беларускай мовах, падрыхтвааўшы дзьве моўныя вэрсіі, ідэнтычныя па змесце. 2. У рускамоўным тэксце пастановы замест тэрміна "русское обозначение единиц величин" выкарыстоўваць тэрмін "русское или белорусское обозначение единиц величин", а замест выраза "с использованием букв русского алфавита" ужыць выраз "с использованием букв русского или белорусского алфавита". 3. У рускамоўным тэксце пастановы ў табліцах, прадстаўленых у дадатках 1-8, уключыць дадатковы слупок "Белорусское обозначенение единицы величины" (альбо "Белорусское обозначение приставки" адпаведна).
Прапановы 2 і 3 адпаведным чынам улічваюцца і пры падрыхтоўцы беларускамоўнай вэрсіі пастановы, якая прапануецца у прапанове 1.
[ Закрыто ] Проект постановления Совета Министров Республики Беларусь «О единицах величин, допущенных к применению в Республике Беларусь»
Общественное обсуждение
2Прилагаемая информация:
Организатор общественного обсуждения:
Сроки проведения обсуждения: c 8 по 18 cентября 2020 г.
08.09.2020 05:35:46
Юрист
ПРОФЕССИОНАЛЭто все безумно интересно, конечно, и познавательно, но ... к чему это выносить на общественное обсуждение? Будет ли пробел между "50" и "м" (метров) или нет - подавляющему большинству населения все равно. Тем более, что все это явно основано на международных подходах, в т.ч. и при написании ...
08.09.2020 09:55:47
Юрист
НОВИЧОКАзначаныя палажэнні прапанаванага паректа супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь аб мовах, ігнаруюць дзяржаўны статус беларускай мовы, ствараюць нязручнасці для выкарыстання адзінак велічыні пры выкарыстанні беларускай мовы ў нарматворчым працэсе, у справаводстве і дакументацыі, асабліва тэхнічнай і праектнай, а таксама ствараюць умовы для дыскрымінацыі грамадзян па моўнай пыркмеце ў стасунках з дзяржаўнымі органамі і ў адукацыі.
Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі, дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы. Артыкул 22 22 Канстытуцыі ўстанаўлівае, што усе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. Згодна з артыкулам 23 Канстытуцыі абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб. Ніхто не можа карыстацца перавагамі і прывілеямі, якія супярэчаць закону.
Згодна з артыкулам 6 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" усякія прывілеі ці абмежаванні правоў асобы па моўных прыметах недапушчальныя. Згодна з артыклуам 2 таго ж закона, Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, а дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ствараюць грамадзянам неабходныя ўмовы для вывучэння беларускай і рускай моў і дасканалага валодання імі. Артыкул 9 таго ж закона замацоўвае, што тэхнічная і праектная дакументацыя ў Рэспубліцы Беларусь рыхтуецца на беларускай або рускай мове, а з улікам прызначэння – на іншай мове.
Разам з тым, артыкул 7 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" прадугледжвае, што акты дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь прымаюцца і публікуюцца на беларускай і (або) рускай мовах. Гэтая норма закона дазваляе прымаць пастановы Савета Міністраў на двух дзяржаўных мовах адначасова.
З улікам выкладзенага прапаную:
1. Прыняць пастанову Савета Міністраў, якая вынесеная на абмеркаваньне на рускай і беларускай мовах, падрыхтвааўшы дзьве моўныя вэрсіі, ідэнтычныя па змесце.
2. У рускамоўным тэксце пастановы замест тэрміна "русское обозначение единиц величин" выкарыстоўваць тэрмін "русское или белорусское обозначение единиц величин", а замест выраза "с использованием букв русского алфавита" ужыць выраз "с использованием букв русского или белорусского алфавита".
3. У рускамоўным тэксце пастановы ў табліцах, прадстаўленых у дадатках 1-8, уключыць дадатковы слупок "Белорусское обозначенение единицы величины" (альбо "Белорусское обозначение приставки" адпаведна).
Прапановы 2 і 3 адпаведным чынам улічваюцца і пры падрыхтоўцы беларускамоўнай вэрсіі пастановы, якая прапануецца у прапанове 1.
16.09.2020 07:36:43
Поделиться:
Для участия в обсуждении необходимо зарегистрироваться